Алена Леўчанка працягне кар’еру ў Кітаі



Цэнтравая нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе Алена Леўчанка наступны сезон правядзе ў кітайскім першынстве. Лепшая падборавая чэмпіянату свету, які завяршыўся ў нядзелю ў Турцыі, заключыла дамову з клубам “Цзянсу”, які ў мінулым розыгрышы фінішаваў на дзявятай пазіцыі і не прабіўся ў плэй-оф. Для 31-гадовай гамяльчанкі каманда з поўдня краіны стане другой на прасторах Паднябеснай. У першынстве-2012/13 баскетбалістка бараніла колеры “Ляанін”, дзе мела „дабл-дабловую” статыстыку.

Беларускае Радыё Рацыя