Алена Леўчанка выказалася наконт удзелу беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе



Баскетбалістка Алена Леўчанка  выказалася наконт удзелу беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе, якая стартуе ў наступную пятніцу, 23 ліпеня: «Пра які спорт для нашай краіны зараз можна казаць, гледзячы на ўсю сітуацыю? Ну добра, выйграюць медалі – настолькі гэта цяпер недарэчы».

«Ехаць зараз заваёўваць медалі? Паглядзіце, які стан у насельніцтва. Не думаю, што гэта прынясе людзям нейкую радасць. Радасць ад чаго? У нас рэпрэсуюцца незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі, Саша Івулін дагэтуль сядзіць. Кожны дзень, калі адкрываеш навіны, пастаянны стрэс і ты не ведаеш, што будзе адбывацца далей. А тут проста расслабіцца і сказаць, што ў нашай краіне нічога не адбываецца, і гуляць на Алімпіядзе… не ведаю», – аддзначыла баскетбалістка. 

«Калі пры 40-градуснай спякоце людзі сядзяць у двухмясцовай камеры па 12 і больш чалавек, думаць пра заваёву медалёў? Дзеля чаго?»— напісала Алена Леўчанка.

Беларускае Радыё Рацыя