Алімпійскі чэмпіён Лясун: Са зборнай Беларусі мяне выгналі



Былы беларускі спартовец Аляксандр Лясун, які заваяваў для Расеі золата ў сучасным пяціборстве на Алімпіядзе ў Рыа, распавёў, як пакідаў беларускую зборную і падвёў вынікі свайго выступу.

2

Па выніках дакладу камісіі Макларена ад алімпійскіх стартаў былі адхіленыя Максім Кустоў і Ілля Фралоў. Наколькі складана было рыхтавацца да Рыа ва ўмовах прэсінгу, якому падверглася Федэрацыя сучаснага пяціборства Расеі?

Я прэсінгу не адчуваў. Ведаў, што ўсё будзе добра, і рыхтаваўся спакойна.

Як праходзіла падрыхтоўка?

Грунтоўна, на працягу чатырох гадоў. Абышлося без траўмаў, а ў апошні месяц перад Гульнямі ў Навагорску правёў самы ўдалы збор у жыцці.

Спартоўку, якая перайшла з літоўскай зборнай у расейскую Данату Рымшайте на радзіме палічылі здрадніцай. А як да вас ставяцца ў Беларусі?

Не ведаю. Са зборнай Беларусі мяне выгналі, я яшчэ год там бадзяўся, і сышоў у каманду Расеі не ў пагоні за доўгім рублём. Усе мае знаёмыя і сябры ведаюць, што я проста шукаў магчымасць працягнуць спартовую кар’еру.

І гэта прывяло на вышэйшую прыступку алімпійскага п’едэстала!

Думаю, што менавіта прафесіяналы з расейскай федэрацыі, якія са мной працавалі, дапамаглі дасягнуць гэтай вяршыні. Застаўшыся ў Беларусі, я б не змог стаць алімпійскім чэмпіёнам, – сказаў Лясун.

sport-weekend