Алімпійскія гульні ў Рыа: беларусы разлічваюць на 11 медалёў



«Імідж Алімпіяды моцна пацярпеў пасля ўсіх допінгавых скандалаў, таму галоўнае, каб гульні ў Рыа апынуліся спартовым святам для людзей». Такое меркаванне выказвае галоўны рэдактар найбуйнейшага спартовага выдання Беларусі газеты «Прэсбол» Сяргей Кайко.

— Шчыра кажучы ў мяне самога зацікаўленасць зменшылася і ў першыя дні я спадзяюся, што буду ўключаць тэлевізар і неяк гульні мяне зацікавяць, што яны выйдуць дастаткова цікавымі, вясёлымі і займальнымі. Што тычыцца наша га выступу дык вядома хочацца, каб яно выйшла, каб медалёў было як мага болей. Плану па медалях, які б афіцыйна спусцілі зверху няма і я мяркую гэта правільна. Думаю, будзе пару залатых.

Па прагнозах беларускіх спартовых журналістаў, беларускія атлеты могуць прывезці з Бразіліі 11 медалёў, з іх два залатых. Высокімі шанцамі на ўзнагароды вышэйшай пробы называюцца ў беларускага таэквандыста Армана-Маршала Сілы і цяжкаатлета Вадзіма Стральцова, у першую чаргу з-за адсутнасці канкурэнтаў у іх відах спорту і вагавых катэгорыях.

Цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў пачнецца сёння а другой ночы па беларускім часе. Першым з беларускіх атлетаў у барацьбу за алімпійскія медалі ўжо сёння ўступае стралок з лука Антон Прылепаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя