Аліна Гарнасько выйграла золата ЧС па мастацкай гімнастыцы



Беларуска Аліна Гарнасько выйграла золата чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў практыкаваннях са стужкай. Спартоўка, якая раней выйграла серабро і бронзу ў японскім Кітакюсю, апярэдзіла на пастаменце расеяк Дзіну і Арыну Аверыных. Яшчэ адна беларуска Анастасія Салас выйграла бронзу чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў практыкаваннях з булавамі.

„Баварыя” прайграла ў 5 мячоў і зведала самую буйную паразу ў Кубку Германіі ў сваёй гісторыі

„Баварыя” прайграла менхенгладбахскай „Барусіі” ў матчы 1/16 Кубка Германіі (0:5). Гэта самая буйная параза „Баварыі” ў гісторыі турніру. Таксама гэта самая буйная параза клуба ва ўсіх спаборніцтвах з 1978 года – тады мюнхенцы разгромна прайгралі „Фартуне” (1:7). З тых часоў „Баварыя” ні разу не прайгравала з розніцай у 5 мячоў ці больш.

„Мяшкоў Берасце” прыме „Эльверум” у гандбольнай Лізе чэмпіёнаў

Гандбалісты клуба „Мяшкоў Берасце” 28 кастрычніка правядуць чарговы паядынак групавога этапа Лігі чэмпіёнаў. Пасля няўдалага старту чэмпіёны Беларусі паспрабуюць набраць першыя ачкі ў дамашнім матчы 6-га тура з гандбалістамі нарвежскага клуба „Эльверум”. Да гэтага берасйейцы прайгралі ўсе сустрэчы ў групе А.

Кіраўніцтва „Барселоны” мае намер заключыць кантракт з Хаві ўжо ў чацвер

Хаві з’яўляецца галоўным прэтэндэнтам на пасаду трэнера „Барселоны”, і кіраўніцтва іспанскага футбольнага клуба мае намер закрыць здзелку ўжо 28 кастрыніка. Пасада галоўнага трэнера „Барселоны” стала вакантнай пасля адстаўкі Рональда Кумана. „Барса” прайграла ў гасцях „Раё Вальякана” з лікам 0:1, і пасля гэтага матчу нідерландскі спецыяліст пакінуў „сіне-гранатавых”. Хаві, былы футбаліст „Барселоны”, зараз трэніруе катарскі клуб „Аль-Саад”.

Аляксей Протас і Максім Сушко вызначыліся выніковымі баламі ў АХЛ

У АХЛ адбыўся чарговы тур, у якім беларускія хакеісты вызначыліся набранымі баламі. „Хершы Беарз” у авертайме саступіў „Сірак’юз” з лікам 2:3. У прайграўшых беларускі форвард Аляксей Протас адзначыўся выніковай перадачай. У сезоне ў яго 5 гульняў і 4 (1+3) набраных бала. „Уілкс-Бэры” абыграў „Ліхай Уэлі” з лікам 4:2. Беларускі нападнік Максім Сушко таксама адзначыўся выніковай перадачай. У сезоне ў яго 3 гульні і 1 (0+1) набраны бал.

Беларускае Радыё Рацыя