Аліна Талай стала лепшай у Лінцы



Аліна Талай перамагла ў бегу 60 м з бар’ерамі на міжнародным турніры ў Лінцы. У вырашальным, фінальным забегу, паказала час 7,97 сек. і апярэдзіла славенку Марыну Томіч. Трэцяй на турніры стала харватка Івана Ланчарак.

Чарговым стартам для вядучай бягухі зборнай Беларусі стане чэмпіянат Беларусі, які пройдзе з 19 па 21 лютага ў магілёўскім спарткомплексе „Алімпіец”.

Аліна Талай пад кіраўніцтвам свайго трэнера аўстрыйца Філіпа Уінфріда таксама працягвае рыхтавацца да чэмпіянату свету ў закрытых памяшканнях, які з 16 па 20 сакавіка прыме амерыканскі Портленд.