Аліна Талай – сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы
У Бялградзе на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў залах беларуска Аліна Талай стала сярэбранай прызёркай. На дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі яна фінішавала другой з вынікам 7,92 секунды. Цікава, што ў паўфінале Талай паказала лепшы вынік турніру, прабегшы за 7,86.
Чэмпіёнкай кантыненту стала немка Сіндзі Роледэр. Бронзавы медаль у прадстаўніцы таксама Нямеччыны польскага паходжання – Памелы Дуткевіч.
Беларускае Радыё Рацыя
