Аліна Талай – трэцяя на „Дыямантавай лізе”



У Брусэлі праходзіць апошні ў сезоне этап „Дыямантавай лігі” па лёгкай атлетыцы. У бар’ерным бегу на 100 метраў беларуска Аліна Талай з лепшым асабістым вынікам сезона заняла 3-е месца – 12,89 секунды. Пераможцай турніру стала амерыканка Крысці Кэстлін – 12,76. У спаборніцтве штурхальніц ядра беларуска Алена Дубіцкая заняла 8-е месца – 17 метраў 92 сантыметры. Юлія Леанцюк паказала 9-ы вынік – 17 метраў 33. Пераможцай турніру стала навазеландка Валеры Адамс – 20 метраў 59 сантыметраў. У бегу на 800 метраў чэмпіёнка Еўропы, беларуска Марына Арзамасава паказала 4-ы вынік – 2 хвіліны і 37 сотых секунды. Пераможцай турніру стала амерыканка Брэнда Марцінэс – 1 хвіліна 58 і 84 сотых секунды.

Беларускае Радыё Рацыя