Аліна Талай заняла 4-е месца ў Дзюсельдорфе



У рамках міжнароднага турніру па лёгкай атлетыцы ў Дзюсельдорфе беларуска Аліна Талай заняла 4-е месца ў фінальным забегу на 60 метраў з бар’ерамі. Талай прабегла дыстанцыю за 8 секунд роўна.

Пераможца спаборніцтваў Крысціна Клемонс з ЗША зафіксавала 7,91 секунды.

„Менчанка” ў матчы ў адказ зноў перамагла „Адзінства” і выйшла ў чвэрцьфінал Кубка ЕКВ

„Менчанка” згуляла з баснійскім „Адзінствам” у матчы ў адказ 1/8 фіналу жаночага Кубка ЕКВ. Зноў перамога была на баку беларусак — 3:1 па партыях. У першай сустрэчы беларускі клуб здабыў „сухую” перамогу — 3:0.

Алег Конанаў узначаліць „Рыгу”

Беларуска-расейскі спецыяліст Алег Конанаў блізкі да падпісання кантракта з дзейным чэмпіёнам Латвіі – „Рыгай”. Былы галоўны трэнер „Спартака”, „Карпат” і „Краснадара” працягне кар’еру ў Латвіі. Як паведамляе „Спорт-Экспрэс», 53-гадовы спецыяліст ужо ўзгадніў кантракт з будучым клубам. Хучэй за ўсё, ужо сёння Конанаў падпіша пагадненне і будзе прадстаўлены камандзе. У канцы студзеня паведамлялася, што Конанаў – у спісе 32 кандыдатаў на пасаду трэнера зборнай Азербайджана. Раней СМІ сваталі спецыяліста ў якасці трэнера берасцейскага „Дынама”.

Тульскі „Арсенал” згуляў унічыю з чэшскім клубам. Валадзько па-за заяўкі

У кантрольнай матчы чэшскі „Пршыбрам” і тульскі „Арсенал” згулялі ўнічыю 1:1. У складзе расейскай каманды на поле выйшлі беларускія паўабаронцы Валерый Грамыка і Юрый Кавалёў. А вось іх суайчыннік Максім Валадзько застаўся па-за заяўкі.

„Вівэ” разграміў „Віслу”, на рахунку Кулеша 4 галы

У мужчынскім чэмпіянаце Польшчы па гандболе адбыўся паядынак у Кельцэ. Мясцовы „Вівэ” адолеў „Віслу” з лікам 29:20 У складзе пераможцаў вызначыліся беларусы: Уладзіслаў Кулеш закінуў 4 мячы, 2 галы на рахунку Арцёма Каралькова, паведамляе „Хуткі цэнтр”.

Марк-Андрэ Граньяні – лепшы па дакладнасці перадач у КХЛ

Абаронца менскага „Дынама” Марк-Андрэ Граньяні з’яўляецца лепшым гульцом КХЛ па дакладнасці перадач. Канадзец выконвае пасы з эфектыўнасцю 88.3%. У гэтым сезоне ён аддаў 1651 дакладную перадачу. Граньяні ў гэтым сезоне правёў 40 матчаў у КХЛ, закінуў 8 шайбаў, аддаў 14 перадач пры паказчыку карыснасці „-7” і 20 хвілінах штрафу.

Беларускае Радыё Рацыя