Аліна Талай заняла трэцяе месца на турніры ў Італіі
Беларуска Аліна Талай заняла трэцяе месца ў бегу на 100 м з бар’ерамі на міжнародным турніры Meeting Cittа di Padova, які праходзіў у Італіі, паведамляе БелТА.
Лідарка беларускай каманды ў спрынтэрскіх дысцыплінах стала бронзавай прызёркай, паказаўшы час 13,02 сек. Апярэдзілі беларуску прадстаўніцы ЗША Куін Харысан (12,84 секунд) і Доўн Харпер-Нэльсан (12,86 секунд).
Аліна Талай засталася незадаволеная сваім вынікам. Для выхаду ў фінал на сусветным форуме неабходна бегчы хутчэй за 13 секунд.