Аліна Змушко пабіла рэкорд Беларусі на стаметроўцы брасам



На адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні ў Берасці ўстаноўлены новыя нацыянальныя рэкорды.

У спаборніцтвах жанчын на дыстанцыі 100 м брасам Аліна Змушко пабіла рэкорд Беларусі, выйграўшы фінальны заплыў з рэзультатам 1 мін 07,94 сек. Ранейшы рэкорд у гэтай дысцыпліне (1 мін 08,00 сек) быў устаноўлены Аленай Рудкоўскай на Алімпійскіх гульнях-1992 у іспанскай Барселоне. Сусветны рэкорд у гэтым відзе належыць амерыканцы Лілі Кінг (1 мін 04,13 сек).

Адзін з лідараў мужчынскай зборнай Беларусі Ілья Шымановіч устанавіў новы рэкорд на дыстанцыі 50 м брасам. Сёння ў фінальным заплыве Ілья Шымановіч паказаў рэзультат 26,55 сек, што з’яўляецца другім вынікам сезона ў свеце. Ён палепшыў свой рэкорд, які быў устаноўлены сёння раніцай у папярэднім заплыве (26,57 сек). Сусветны рэкорд на гэтай дыстанцыі належыць брытанцу Адаму Піці (25,95 сек).

belta.by