Аляксандр Батвіннік абраны старшынёй Беларускай федэрацыі бокса
Новым старшынёй Беларускай федэрацыі бокса на справаздачна-выбарчай канферэнцыі грамадскага аб’яднання абраны Аляксандр Батвіннік, які будзе кіраваць арганізацыяй наступныя чатыры гады.
Беларуская федэрацыя бокса пад пачаткам новага кіраўніка працягне працу па падрыхтоўцы рэзерву ў рэгіёнах і сталіцы, а таксама лідараў нацыянальнай зборнай да адбору і ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа.
Менскае «Дынама» перамагло ў гасцях рыжскіх аднаклубнікаў
У сваім перадапошнім матчы рэгулярнага сезону КХЛ менскае «Дынама» перамагло ў гасцях рыжскіх аднаклубнікаў – 2:1. Першы перыяд прайшоў без галоў, а ў другім рыжане выйшлі наперад дзякуючы шайбе Дзяніса Паршына. І ўсё ж „зубры” змаглі вырваць перамогу, правёўшы моцны трэці перыяд. Спачатку лік зраўняў Ілля Салаўёў, а затым Роб Клінкхамер усталяваў канчатковы лік матчу. Цяпер менскае «Дынама» ўжо не апусціцца ніжэй за сёмае месца ў канферэнцыі, а гэта значыць, што пазбегне сустрэч з маскоўскім ЦСКА ў першым раўндзе плэй-оф.
Берасцейскае „Дынама” і гарадзенскі „Нёман” забілі адзін аднаму па тры галы ў таварыскім матчы
Завяршыўся спарынг паміж беларускімі клубамі берасцейскім „Дынама” і гарадзенскім „Нёманам”. Лік сустрэчы, якая адбылася ў берасцейскім футбольным манежы – 3:3. У складзе «Дынама» галамі адзначыліся Шасцюк, Сядзько і Беленькі, а ў складзе гарадзенскай дружыны Грыбоўскі, Жукоўскі і Зубовіч.
„Краснадар” з Мартыновічам паўторна саступіў заграбскаму „Дынама” і не выйшаў у 1/8 фіналу Лігі Еўропы
„Краснадар” пацярпеў паразу ад заграбскага „Дынама” ў матчы ў адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы – 0:1. Беларускі капітан „быкоў” Аляксандр Мартыновіч адыграў „ад званка да званка”. „Краснадар” саступіў харвацкаму клубу па суме дзвюх сустрэч і вылецеў з розыгрышу.
Кіеўскае „Дынама” выйшла ў 1/8 фіналу. У матчы ў адказ 1/16 фіналу кіяўляне на выездзе адолелі „Бруге” – 1:0 дзякуючы голу Буяльскага на 83-й хвіліне гульні. У далейшую стадыю прайшоў і данецкі «Шахцёр», які на хатняй арэне з тым жа лікам 1:0 перамог «Макабі Тэль-Авіў». З іншых вынікаў адзначым вылет аднаго з лідараў прэм’ер Лігі «Лестэра», якога абыграла пражская «Славія» 2:0.
Адзін з лідараў серыі «А» «Мілан» на хатняй арэне згуляў унічыю з сербскай «Црвенай Звездай» 1:1. У першым матчы была зафіксаваная нічыя 2:2, таму за кошт двух галоў на выездзе міланцы ідуць далей.
Швейцарскі «Янг Бойз» выбіў з турніра «Баер», абыграўшы немцаў у гасцях 2:0, “Манчэстар
Юнайтэд» пасля гасцявой перамогі 4:0 на хатняй арэне згуляў унічыю з «Рэалам Сасьедад» – 0:0. «Рома» абыграла «Брагу» 3:1. “Арсенал», дзякуючы дублю Абамеянга, абыграў «Бенфіку» – 3:2 і таксама працягвае выступы на еўраарэне. Цікавай стала канцоўка матчу паміж нідэрладскім ПСВ і грэчаскім «Алімпіякасам». У першым матчы грэкі перамаглі 4:2, а ў гасцях да 88-й хвіліны саступалі 0:2, але знайшлі ў сабе сілы адыграць адзін мяч і за кошт яго прабіцца ў 1/8 фінала Лігі Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Getty Images