Аляксандр Джыгера стаў аўтарам лепшага гола 15-га тура чэмпіянату Беларусі



Форвард „Смалявічаў” Аляксандр Джыгера стаў аўтарам самага прыгожага гола 15-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. У пераможнай хатняй гульні са „Слуцкам” (2:1) Джыгера аформіў дубль. На думку заўзятараў, якія прымалі ўдзел у галасаванні, лепшым стаў яго першы гол, забіты на 19-й хвіліне сустрэчы эфектным далёкім ударам.

БАТЭ і менскае „Дынама” аштрафаваныя БФФ на 2025 рублёў кожны

БАТЭ і менскае „Дынама” аштрафаваныя на 2025 рублёў кожны. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях БФФ. Каманды падвергліся штрафам у памеры 75 базавых велічынь за скандаванне гледачамі ненарматыўнай лексікі і абразлівых выразаў

Андрэй Яшчанка, Аляксей Бабко і Міхаіл Пілюк папоўнілі склад „Гомеля”

Гандбольны клуб „Гомель” пачаў падрыхтоўку да новага сезона. У склад каманды ўліліся тры пачаткоўца: галкіпер Аляксей Бабко, лінейны Міхаіл Пілюк і паўсярэдні Андрэй Яшчанка. Апошнім клубам Яшчанкі быў французскі „Біер” (Д2), дзе ён адзначыўся 22 галамі ў 15 матчах мінулага сезону. Бабко і Пілюк перабраліся на берагі Сожа з БГК-2, – паведамляе сайт „Гомеля.

„Рух” растаўся з малдаўскім паўабаронцам Георге Андронікам

Малдаўскі паўабаронца Георге Андронік пакінуў „Рух”. Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў. У гэтым сезоне Андронік правёў за „Рух” 8 матчаў, у якіх адзначыўся адным голам, адной выніковай перадачай і трыма жоўтымі карткамі.

„Тарпеда”-БелАЗ рассталася з украінскім паўабаронцам Дзмітрыем Юсавым. Кантракт скасаваны па ўзаемнай згодзе. Юсаў выступаў за жодзінскі клуб з 2018 года. У гэтым сезоне на рахунку Юсава 12 матчаў і адзін гол.

«МЮ» і «Ман Сіці» рабілі запыты па Грызману, але «Барселона» не хоча прадаваць

«Барселона» не мае намеру прадаваць нападніка Антуана Грызмана гэтым летам. Як паведамляе Mundo Deportivo, «Манчэстэр Сіці» і «Манчэстэр Юнайтэд» рабілі запыт з нагоды Грызмана. Аднак «Барселона» не мае намеру прадаваць француза, паколькі ў клубе яго лічаць важным гульцом. Таксама адзначаецца, што Грызман не жадае сыходзіць з «Барселоны» і не будзе ўключаны ў якую-небудзь здзелку сёлета.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя