Аляксандр Глеб вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ
Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб перайшоў у барысаўскі БАТЭ, паведамілі ў прэс-службе каманды.
Паўабаронца будзе выступаць за беларускі клуб, дзе пачынаў кар’еру. Аляксандр Глеб вярнуўся ў барысаўскую каманду, якую пакінуў у канцы сезона-2016, і на працягу паўгода абараняў колеры самарскіх „Крылаў Саветаў”.
Раней Аляксандр Глеб шэсць разоў прызнаваўся лепшым іграком Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008), перамагаў у Лізе чэмпіёнаў (2008/2009) з іспанскай „Барселонай”, станавіўся чэмпіёнам Іспаніі (2008/2009), чэмпіёнам Беларусі (1999, 2012, 2013, 2015, 2016), уладальнікам Кубка Іспаніі (2008/2009), уладальнікам Кубка англійскай лігі (2010/2011), сярэбраным прызёрам чэмпіянату Германіі (2002/2003), бронзавым прызёрам чэмпіянату Англіі (2007/2008).
У ходзе кар’еры паўабаронца выступаў за барысаўскі БАТЭ (1999-2000, 2012-2013, 2015, 2016), нямецкі „Штутгарт” (2000-2005, 2009-2010), англійскі „Арсенал” (2005-2008), іспанскую „Барселону” (2008-2009), англійскі „Бірмінгем” (2010-2011), нямецкі „Вольфсбург” (2011), расейскія „Крылы Саветаў” (2012, 2017), турэцкія „Каньяспор” (2014) і „Генчлербірлігі” (2015, 2016).
У радах нацыянальнай зборнай Беларусі ён гуляў на працягу 15 гадоў з 2001 па 2016 год. Цяперашні галоўны трэнер зборнай Ігар Крывушэнка не супраць бачыць яго зноў у складзе галоўнай каманды. За зборную Беларусі Глеб правёў 77 матчаў, забіў 6 мячоў і аддаў 13 галявых перадач.