Аляксандр Глеб вяртаецца ў футбол



Экс-зорка лонданскага «Арсенала» працягне кар’еру ў Медыйнай футбольнай лізе (MFL). Ён будзе гуляць за «Goats» («Казлы»). Пра гэта паведамляе «Трыбуна» са спасылкай на тэлеграм-старонку каманды.

GOATS – каманда ў аматарскай футбольнай лізе Расеі. За яе ж выступае і брат футбаліста Вячаслаў Глеб.

Аляксандр Глеб гуляў за БАТЭ, нямецкі «Штутгарт» (2000—2005), англійскі «Арсенал» (2005—2008), каталонскую «Барселону» (2008-2009). Таксама пагуляў за англійскі «Бірмінгем Сіці», пагуляў за нямецкі «Вольфсбург», турэцкія «Коньяспор», «Генчлербірлігі», расейскія «Крылы Саветаў», чатыры разы вяртаўся ў БАТЭ, а скончыў кар’еру ўвесну 2020 года ў беларускай «Іслачы».

Пасля завяршэння кар’еры ў сакавіку 2020-га года спартовец займаўся бізнесам – фабрыкай па вытворчасці шматслойных мяшкоў з крафт-паперы для фасоўкі сыпкіх прадуктаў і здачай у арэнду офісаў у цэнтры Менска.

Падчас футбольнага прастою ў 2020—2023 гадах Аляксандр Глеб актыўна ўдзельнічае ў праўладных мерапрыемствах, напрыклад, згуляў у футбол у адной камандзе з праўладнымі Дзмітрыем Баскавым, Сяргеем Рутэнкам і Аляксандрам Багдановічам на Кубку пасольства Расіі. Ні разу не падтрымаў перамен у Беларусі і народ Украіны.