Аляксандр Гутар вывеў „Дынама” у Лігу Еўропы
Менскае футбольнае „Дынама” з вялікімі цяжкасцямі, але прабілася ў турнірны раўнд Лігі Еўропы. Пасля хатняй вікторыі 2:0, бела-блакітныя з такім жа лікам саступілі ў Зальцбургу мясцоваму „Рэд булу”. Первага гаспадароў поля была проста татальнай. Аднак дадатковыя таймы галоў не прынеслі. А ў серыі пасляматчавых пенальці бліснуў майстэрствам брамнік Аляксандр Гутар. Прапусціўшы першыя два, пасля ён адбіў запар ужно тры стрэлы (!). У серыі 11-мятровых „Дынама” перамагло 3:2. Такім чынам Беларусь сёлета зноў будзе прадстаўлена ў групавым турніры Лігі Еўропы.
На трыбыне ў час матчу быў добра бачны вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Беларускае Радыё Рацыя