Аляксандр Каляда: З першай спробы ліцэнзаванне мы наўрад ці пройдзем
Старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» Аляксандр Каляда выказаў упэўненасць у тым, што клуб прыме ўдзел у чэмпіянаце Беларусі сярод каманды вышэйшай лігі.
«Каманда будзе гуляць у вышэйшай лізе, для мяне гэта цалкам відавочна. Сітуацыя па-ранейшаму дастаткова складаная, не будзем яе перабольшваць, і з першай спробы ліцэнзаванне мы наўрад ці пройдзем. Але тыя намёткі і дамоўленасці, якія ёсць і з кіраўніцтвам вобласці, і з кіраўніцтвам федэрацыі, і з нашымі партнёрамі, наводзяць мяне на цвёрдае перакананне, што каманда будзе гуляць у вышэйшай лізе.
Любыя грошы, якія будуць паступаць на разліковыя рахункі клуба, адразу ж сыдуць двум-тром гульцам. Спрабуем дамовіцца з футбалістамі аб растэрміноўцы выплат даўгоў», – распавёў Каляда.
Адзначым, што шэраг былых гульцоў, па словах кіраўніка «Дынама», звярнуліся з іскавымі заявамі ў суд, і рахункі клуба арыштаваныя, піша „Брестская газета„.