Аляксандр Хацкевіч звольнены з пасады галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»
Беларус Аляксандр Хацкевіч звольнены з пасады галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»
Футбольны клуб „Дынама” (Кіеў) спыніў супрацу з галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. Разам з ім звольнены ўвесь трэнерскі штаб першай каманды.
„ФК „Дынама” (Кіеў) дзякуе Аляксандру Хацкевічу і яго памочнікаў за праведзеную на працягу больш за два гады працу і жадае поспехаў у далейшай дзейнасці. Пра тое, хто будзе працаваць з камандай у далейшым, будзе паведамлена пазней”, – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта ўкраінскага клуба.
Пяць беларускіх баксёраў выступяць на чэмпіянаце свету ў Екацярынбургу
Зборная Беларусі назвала склад на чэмпіянат свету па боксе сярод мужчын, які з 7 па 21 верасня пройдзе ў Екацярынбургу. У турніры возьмуць удзел Мікалай Шах (57 кг), Вазген Сафар’янц (63 кг), Яўген Даўгалевец (69 кг), Віталь Бандарэнка (75 кг) і Міхаіл Даўгалевец (81 кг).
Вольга Гаварцова выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Канкордзе
Беларуска Вольга Гаварцова святкавала перамогу ў 1-м крузе на турніры ў амерыканскім Канкордзе над Фані Штоллар з Венгрыі – 6:4, 6:4. На наступнай стадыі, у 1/8 фіналу, наша суайчынніца сустрэнецца з амерыканкай Крысцінай Макхэйл (105 ВТА).
Экс-галкіпер менскага «Тарпеда» Раман Сцяпанаў перабраўся ў «Рух»
Экс-галкіпер менскага «Тарпеда» Раман Сцяпанаў падпісаў кантракт з берасцейскім «Рухам» (другі дывізіён) да канца гэтага сезону. Двухразовы чэмпіён Арменіі сербскі абаронца Даніэл Стойкавіч стаў гульцом «Нёмана».
Павел Верабей пакіне «Аўтамабіліст»
Абаронца зборнай Беларусі Павел Верабей пакіне «Аўтамабіліст». Трансфер беларускага абаронцы ў клуб з Екацярынбурга быў адменены. Дзе працягне карʼеру, Павел пакуль не вядома. У траўні гэтага года «Сібір» абмяняла Верабʼя ў «Аўтамабіліст» на форварда Аляксандра Тарчанюка. Беларус прайшоў з новай камандай летнія зборы, але ў жніўні не паехаў на перадсезонны турнір у Казахстан, адзначае афіцыйны сайт ФХБ.
Беларускія баскетбалісты згуляюць з албанцамі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы
Баскетбалісты зборнай Беларусі правядуць заключны хатні паядынак другога раўнда кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2021 года. У Менску падапечныя Аляксандра Круцікава прымуць аўтсайдара групы Е каманду Албаніі (пачатак у 19.00). У першай гульні гэтых супернікаў у Тыране беларусы перамаглі з лікам 73:51.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: www.campeones.ua