Аляксандр Кучынскі плануе стварыць каманду ў Беларусі
Беларускі велагоншчык Аляксандр Кучынскі, які нядаўна пакінуў расейскую „Кацюшу”, паведаміў, што збіраецца стварыць уласную велакоманду ў Беларусі для папулярызацыі гэтага віда спорту ў сваёй краіне.
„Наша мэта – стварыць уласную каманду, каб папулярызаваць веласпорт у Беларусі. Хачу дапамагаць маладым гоншчыкам і перадаць ім свой вопыт”, – цытуе Кучынскага Velo-Club.net. Каманда шукае спонсараў і галоўнага партнёра. Кучынскі спадзяецца, што праз некалькі гадоў калектыў будзе выступаць на кантынентальным роўні.
Беларускае Радыё Рацыя