Аляксандр Паўловіч стане капітанам зборнай Беларусі на ЧС па хакеі



Форвард Аляксандр Паўловіч стане капітанам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі ў Даніі, паведамілі ў прэс-службе ФХБ.

Хакейная зборная правяла 2 траўня заключную трэніроўку на „Мінск-Арэне” і ўзяла курс на Капенгаген. Як адзначыў галоўны трэнер каманды Дэйв Льюіс, перад стартам на сусветным форуме са значна абноўленым складам, у якім шмат маладых ігракоў, галоўнае захоўваць спакой і канцэнтрацыю.

Заўтра, 3 траўня, на пляцоўцы Royal Arena беларускія ігракі правядуць афіцыйную трэніроўку, а першы матч на чэмпіянаце свету згуляюць са Швецыяй 4 траўня ў 21.15. Тэлеканал „Беларусь 1” правядзе прамую трансляцыю сустрэчы.

belta.by