Аляксандра Герасіменя аб’явіла 1 траўня Адзіным днём вольнага спорту



1-га траўня – Адзіны дзень вольнага спорту! Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя заклікала беларусаў у бліжэйшую суботу ладзіць дваровыя спаборніцтвы, спартовыя гульні з дзецьмі, забегі і роварныя заезды:

– Пастарайцеся ў гэты дзень заняцца спортам у любым месцы і ў любой сітуацыі: дома, на лецішчы ці нават у турме. Памятайце, што нас багата і мы – разам. Гэта наша краіна! Гэта нашы вуліцы! І мы самі выбіраем, як нам клапаціцца пра сваё здароўе.

Ініцыятыву Герасімені падтрымала і Народнае антыкрызіснае кіраванне: «У гэтую суботу, 1 траўня, выйдзем на вуліцы нашай прыўкраснай краіны, каб заняцца спортам!».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Антона Сурапіна