Аляксандра Герасіменя паказала лепшы вынік сезона ў свеце



У Берасці ў рамках чэмпіянату Беларусі па плаванні двухразовая сярэбраная медалістка Алімпіяды ў Лондане Аляксандра Герасіменя ў дадатковым заплыве на 50 метраў на спіне ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд – 27,40 (ранейшы належаў ёй жа – 27,53). Па стане на 23 красавіка гэта лепшы вынік сусветнага сезону на дадзенай неалімпійскай дыстанцыі, піша „Прессбол”.

Таксама Герасіменя выйграла фінал на алімпійскай дыстанцыі 50 метраў вольным стылем, паказаўшы 8-ы вынік сусветнага сезону – 24,52.