Аляксандра Герасіменя сыходзіць з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці
Аляксандра Герасіменя сыходзіць з Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

„Як бы шмат мы ні зрабілі, чаго б ні дасягнулі, спыняцца ўсё роўна нельга і трэба рухацца далей”, — піша яна ў Facebook. Пра прычыны свайго рашэння і далейшыя планы Герасіменя абяцае распавесці „крыху пазней”.
Аляксандра Герасіменя — трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні. Спартыўную кар’еру яна скончыла ў 2019 годзе. У 2020-м Герасіменя падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі і вымушана была выехаць за мяжу. Год таму стала вядома, што ў Беларусі на Аляксандру Герасіменю распачалі крымінальную справу за „заклікі да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
