Аляксандра Герасіменя ўстанавіла новы рэкорд Беларусі



Аляксандра Герасіменя на Адкрытым чэмпіянаце Швецыі па плаванні ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 50 метраў на спіне – 27,53. Гэта пакуль другі вынік сусветнага сезону.

Ранейшае дасягненне – 27,57 – таксама належала Герасімені і было ўстаноўлена ў 2009 годзе ў перыяд выкарыстання поліурэтанавых камбінезонаў, якія былі пасля забароненыя.

Цяперашні вынік можна аднесці да першага плёну супрацоўніцтва двухразовай срэбнай медалісткі Алімпіяды-2012 са знакамітым амерыканскім трэнерам Дэвідам Сала.

Pressball.by