Аляксандра Герасіменя заклікала спартоўцаў не ставіць подпісаў пад праўладным лістом 



Знакамітая плыўчыха, сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя выказалася пра беларускіх спартсменаў, якія падтрымалі ўладу і ставяць подпісы пад зваротам „да грамадскасці і міжнароднай супольнасці”.

„Відавочна, што гэта нязграбная спроба адказаць на Адкрыты ліст спартсменаў Беларусі, створаны з ініцыятывы SOS BY, які падпісалі ўжо больш за 1100 чалавек”.

Спартсменка назвала „псеўдаспартыўнымі” Мінспорта Беларусі і Нацыянальны алімпійскі камітэт. „Сёння рэальнай падтрымкай спартсменаў займаецца Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці”, — заявіла Аляксандра Герасіменя. Яна падкрэсліла, што гэтая арганізацыя прызнана „легітымным удзельнікам міжнародных адносін” і з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта, і міжнародных федэрацый, і ўрадавых структур.

Герасіменя заклікае спартсменаў не баяцца і не падпісваць зварот у падтрымку ўладаў.

Беларускае Радыё Рацыя