Аляксандра Герасіменя завяршыла кар’еру
Аляксандра Герасіменя абвясціла пра завяршэнне кар’еры дзеючай спартоўкі.
Пра гэта стала вядома на прэзентацыі спартова-дабрачыннага марафону „24 Разам”. Герасіменя – двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпіяды-2012 у Лондане (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра (50 метраў вольным стылем), двухразовая чэмпіёнка свету і чэмпіёнка Еўропы. Аляксандра не плануе ладзіць ўрачыстых провадаў.
„Калі хтосьці захоча падарыць кветкі, то лепш за ўсё гэта будзе зрабіць на нашым спартова-дабрачынным марафоне. Будзем круглыя суткі бегаць і трохі плаваць – у карысць дзяцей з аўтызмам», – заявіла спартоўка.
Аляксей Шпілеўскі названы лепшым трэнерам ліпеня ў чэмпіянаце Казахстана
Беларус Аляксей Шпілеўскі прызнаны лепшым трэнерам ліпеня ў чэмпіянаце Казахстана. Другое месца ў апытанні заняў яшчэ адзін наш суайчыннік Аляксандр Седнеў. Лепшым гульцом месяца стаў паўабаронца „Кайрата” Баўыржан Ісламхан.
ФК „Мінск” на старце кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў разграміў клуб з Люксембурга
Жаночая каманда „Мінска” на старце кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў разграміла „Бэтамбэр” з Люксембурга – 12:0 У рамках кваліфікацыйнага раўнда „Мінску” трэба згуляць яшчэ два матчы. Супраць харвацкага „Спліту” і ўкраінскага „Жылстроя-1”.
Менскае „Дынама” абвясціла пра сыход Тэему Пулкінена і Джонатана Блюма
Менскае „Дынама” абвясціла пра расставанне з амерыканскім абаронцам Джонатанам Блюмам і фінскім форвардам Тэему Пулкіненам. Апошні два дні таму падпісаў пробны кантракт са швейцарскай „Лазанай”. У мінулым сезоне Блюм правёў 35 сустрэч у форме „зуброў” і набраў 10 (3+7) ачкоў пры паказчыку карыснасці -8. Пулкінен прыняў удзел у 50 матчах КХЛ, у якіх вызначыўся 29 (15+14) выніковымі баламі пры карыснасці -6.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Антона Сурапіна