Аляксандра Мядзведзя ўзнагародзілі медалём Сэрца Зямлі



Аляксандр Мядзведзь, трохразовы алімпійскі чэмпіён у вольнай барацьбе, стаў лаўрэатам медаля Сэрца Зямлі. У Беластоку сябры Сусветнай арганізацыі польскага віда барацьбы колюх-стыль прызначылі ўзнагароды асобам і арганізацыям, якія працуюць на карысць развіцця чалавека, зямлі ды міжчалавечай інтэграцыі. Прэмію для Аляксандра Мядзведзя, які адсутнічаў на ўрачыстасці, атрымаў Уладзімір Грышчэнкаў з Міжнароднай федэрацыі Алыш з Менска.

– Наша міжнародная федерацыя актыўна прымала ўдзел у станаленні федэрацыі Колюха, і ў знак прызнання гэтай дапамогі, менавіта ўдзел у арганізацыі спаборніцтваў, у арганізацыі прыезда ўдзельнікаў, – прызначана ўзнагарода. Ад імя Міжнароднай федерацыі Колюха гэтую ўзнагароду будзе атрымліваць Аляксандр Ваільевіч Мядзведзь, наш лідар, на якога мы раўняемся. Гэтая ўзнагарода з’яўляецца для ўсіх сяброў нашага аб’яднання.

Апрача Аляксандра Мядзведзя лаўрэатамі Медаля сталі айцец Эдвард Конколь – з Таварыства дапамогі сям’і Дарога, Эва Блашчык, фонды Pomóż im ды Eleos з Беластока.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота dynamo.by