Аляксандра Раманоўская стала чэмпіёнкай свету ў лыжнай акрабатыцы
Беларуска Аляксандра Раманоўская выйграла фінал чэмпіянату свету па лыжнай акрабатыцы ў амерыканскім Дыр-Вэлі.
Наша 22-гадовая суайчынніца зарабіла лепшую суму вечара – 113,18 бала, нашмат апярэдзіўшы найбліжэйшых канкурэнтак.
Чэмпіянат свету. Лыжная акрабатыка. Фінал
1. Аляксандра Раманоўская (Беларусь) – 113,18
2. Любоў Нікіціна (Расея) – 89,88
3. Сюй Мэнтао (Кітай) – 89,88
