Аляксандра Сасновіч і Марта Касцюк прайгралі ў чвэрцьфінале „Ралан Гарос”



Беларуска Аляксандра Сасновіч і украінка Марта Касцюк не змаглі прабіцца ў паўфінал парнага разраду „Ралан Гарос”. У чвэрцьфінале дзяўчыны ў двух партыях саступілі другім сеяным Крысціне Младэнавіч (Францыя) і Цімее Бабош (Венгрыя) – 2:6, 5:7.

Аргентынка Надзя Падароск (131 ВТА) стала першай паўфіналісткай „Ралан Гарос” у адзіночным разрадзе. У чвэрцьфінале лацінаамерыканка ў двух сэтах перамагла ўкраінку Эліну Світоліну – 6:2, 6:4. Для аргентынкі гэта найвышэйшае дасягненне ў кар’еры. Падароск стала ўсяго трэцяй тэнісісткай ў Новай эры, якая прабілася ў паўфінал турніру „Вялікага шлема” з кваліфікацыі. Унс Джабір (35 ВТА) завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе „Ралан Гарос”, саступіўшы ў 1/8 фіналу амерыканцы Даніэль Колінз (57) – 4:6, 6:4, 4:6.

„Мяшкоў Брэст” і „Веспрам” папрасілі арганізатараў SEHA-лігі дазволіць ім удзел з 1/4 фіналу

У некаторых балканскіх рэсурсах з’явілася інфармацыя аб тым, што SEHA-ліга ў новым сезоне стартуе ва ўсечаным складзе – без вугорскага „Веспрама” і беларускага „Мяшкоў Брэст”. „Хуткі цэнтр” папрасіў пракаментаваць гэтую інфармацыю віцэ-прэзідэнта сеха-лігі Барыса Сапожнікава, і той удакладніў, што гаворка аб выхадзе з турніру гэтых каманд не ідзе. Аднак з улікам складанай лагістычнай абстаноўкі, звязанай з пандэміяй каронавіруса, „Веспрам” і „Мяшкоў Брэст” звярнуліся з просьбай дазволіць ім пачаць ўдзел у турніры з чвэрцьфінальнай стадыі.

Мікалай Казека паведаміў аб звальненні Аляксандры Раманоўскай за прагулы

Вядомая фрыстайлістка, чэмпіёнка свету і спартоўка 2019 года ў Беларусі Аляксандра Раманоўская звольненая з нацыянальнай каманды за прагулы. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай Мікалай Казека. „Сёння на сходзе нам паведамілі, што Саша Раманаўская звольненая за прагулы. Загад уступіць у сілу 16 кастрычніка. Мы, вядома, будзем яго аспрэчваць”, – перадае словы Казекі TUT.BY.

„Слуцк” абвясціў аб прызначэнні Аляксандра Бразевіча замест Аляксандра Кончыца

Футбольны клуб „Слуцк” абвясціў імя новага галоўнага, якім стаў Аляксандр Бразевіч. 47-гадовы спецыяліст змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Кончыца, які пасля летняй адстаўкі Віталя Паўлава выконваў абавязкі рулявога. Кончыц і трэнер па навукова-метадычнай рабоце Сяргей Жураўскі пакінулі „цукровых”.