Аляксандра Сасновіч пачала 2019 год з перамогі



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пачала 2019 год з перамогі. На турніры ў аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам 899 500 даляраў 30-я ракетка свету перамагла расейку Анастасію Патапаву (93-і нумар сусветнага рэйтынгу).

Для афармлення вікторыі Сасновіч хапіла дзвюх партый, якія прайшлі ў напружанай барацьбе. Лік па сетах 6:4, 7:5 на карысць беларускі.

А вось іншая прадстаўніца Беларусі Вікторыя Азаранка на турніры ў Оклендзе саступіла амерыканцы Венус Уільямс у трох партыях –  3:6, 6:1, 3:6.