Аляксандра Сасновіч паднялася на 41-е месца ў рэйтынгу WTA



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч упершыню ў кар’еры паднялася на 41-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Перад стартам Уімблдонскага турніру Сасновіч знаходзілася на 50-й пазіцыі, а пасля таго, як дабралася да 4-га раўнда Уімблдона, паднялася на 9 радкоў і цяпер мае ў сваім актыве 1283 ачкі. Вышэй за ўсіх з беларусак у рэйтынгу знаходзіцца Арына Сабаленка, у якой 34-е месца (1330 ачкоў). Вера Лапко на 72-й пазіцыі (853), што з’яўляецца яе лепшым паказчыкам, Вікторыя Азаранка займае 108-е месца (601).

Пераможца Уімблдона нямецкая тэнісістка Ангеліка Кербер паднялася з 10-га на 4-е месца.

Топ-10 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі:

1. Сімона Халеп (Румынія) – 7571 ачко,

2. Каралін Вазняцкі (Данія) – 6740,

3. Слоан Стывенс (ЗША) – 5463,

4. Ангеліка Кербер (Германія) – 5305,

5. Эліна Світоліна (Украіна) – 5020,

6. Каралін Гарсія (Францыя) – 4730,

7. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) – 4620,

8. Петра Квітава (Чэхія) – 4550,

9. Караліна Плішкава (Чэхія) – 4485,

10. Юлія Гёргес (Германія) – 3980.

Трыумфатар Уімблдона серб Новак Джокавіч вярнуўся ў топ-10 сусветнага рэйтынгу ў мужчын.

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Рафаэль Надаль (Іспанія) – 9310 ачкоў,

2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) – 7080,

3. Аляксандр Звераў (Германія) – 5665,

4. Хуан Марцін дэль Потра (Аргенціна) – 5395,

5. Кевін Андэрсан (ПАР) – 4655,

6. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) – 4610,

7. Марын Чыліч (Харватыя) – 3905,

8. Джон Ізнер (ЗША) – 3720,

9. Дамінік Цім (Аўстрыя) – 3665,

10. Новак Джокавіч (Сербія) – 3355.

З беларускіх тэнісістаў лепшая пазіцыя ў Ільі Івашкі – 128 (459), Уладзімір Ігнацік на 213-м месцы (268), Ягор Герасімаў знаходзіцца на 215-м радку (267). У парным рэйтынгу ветэран Максім Мірны займае 44-е месца

belta.by