Аляксандра Сасновіч пакідае Australian Open



Аляксандра Сасновіч пакідае Australian Open. У трэцім крузе ў трох сетах беларуска саступіла францужанцы Каралін Гарсіі, восьмай сеянай на турніры – 3:6, 7:5, 2:6. Аляксандра Сасновіч такім чынам спынілася на гэтай стадыі, хоць і дасягнула найвялікшага асабістага поспеху на турнірах Grand Slem. Беларуска на сёння – 52-я ракетка свету, але павінна яшчэ ўзняцца ў жаночым тэнісным рэйтынгу.

Беларускае Радыё Рацыя