Аляксандра Сасновіч прайшла першы круг „Ралан Гарос”



Прадстаўніца Беларусі Аляксандра Сасновіч (55-я ракетка свету) у стартавым паядынку тэніснага „Ралан Гарос” змагла адолець чэшку Дэнізу Алертаву (103-і нумар рэйтынгу). Беларуска перамагла ў дзвюх партыях – 6:4, 6:3.

Усе іншыя беларусы зачахлілі ракеткі ўжо пасля першага раўнду. Днём раней прайгралі свае матчы Ілья Івашка і Вікторыя Азаранка. А ў аўторак няўдача спасцігла і Арыну Сабаленку. Першая намінальна на сёння ракетка Беларусі (у Сабаленкі 48-ы рэйтынг) нічога не змагла супрацьпаставіць Кікі Бертэнс (22-я ракетка свету) з Нідэрляндаў і бязвольна прайграла ў двух сетах – 2:6, 1:6.

Цікава, што далей Аляксандра Сасновіч у 1/32-й фіналу сустрэнецца менавіта з Кікі Бертэнс.

Беларускае Радыё Рацыя