Аляксандра Сасновіч пасеяна пад першым нумарам на чэмпіянаце Беларусі
Матчамі кваліфікацыі на адкрытых хардавых кортах менскага Палаца тэніса стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі. У асноўнай сетцы жаночага турніру пад першым нумарам пасеяна Аляксандра Сасновіч, якая займае 119-е месца ў рэйтынгу WTA. Другі нумар пасеву ў 110-й ракеткі свету расейкі Маргарыты Гаспаран. Таксама сярод удзельніц спаборніцтваў рэзерв беларускай нацыянальнай зборнай Ганна Кубарава, Ірына Шымановіч, Юлія Гатоўка, Шалімар Тальбі і лепшыя юніёркі. У мужчын за чэмпіёнскі тытул, у прыватнасці, паспрачаюцца рэзервісты зборнай Беларусі Аляксандр Згіроўскі, Іван Лютарэвіч, Аляксандр Буліцкі, Дзяніс Жарын, Арцём Бардзін, Аляксандр Леаненка і іншыя маладыя майстры. Адным з фаварытаў лічыцца расейскі тэнісіст Аслан Карацаў, у якога 253-ты нумар рэйтынгу АТР.
Мікіта Корзун правёў трэніроўку з „Тарпеда”-БелАЗ
Беларускі паўабаронца Мікіта Корзун правёў трэніроўку з „Тарпеда”-БелАЗ. Хаўбек кіеўскага „Дынама” Корзун ў сезоне-2019/20 на правах арэнды выступаў у партугальскай „Вілафранкенсе” (Д2). Там у 12 матчах ён зарабіў 4 жоўтыя карткі, адзначае tribuna.com.
Футбольны чэмпіянат Італіі адновіцца адкладзенымі матчамі 25-га тура
Апошнім з вядучых футбольных чэмпіянатаў краін Еўропы адновіцца чэмпіянат Італіі. У серыі А пройдуць перанесеныя сустрэчы 25-га тура: „Тарына” – „Парма”, „Верона” – „Кальяры”. Сустрэчы 27-га тура пройдуць 22-24 чэрвеня. Зараз у італьянскім чэмпіянаце лідыруе турынскі „Ювентус”, які набраў 63 ачкі ў 26 праведзеных матчах, на адзін бал адстае рымскі „Лацыё”, трэцім ідзе „Інтэр”, у якога 54 ачкі пасля 25 згуляных матчаў.
УЕФА аштрафаваў „Марсель” на 3 мільёны еўра
УЕФА афіцыйна абвясціў пра санкцыі супраць „Марсель” за парушэнне правілаў фінансавага фейр-плэй. Французскі клуб павінен выплаціць штраф у памеры 3 мільёны еўра. З клуба таксама будуць утрыманы 15% даходаў ад удзелу ў еўрапейскіх спаборніцтвах сезонаў 2020-2022 гадоў. Акрамя таго, каманда зможа зарэгістраваць толькі 23 гульцы для ўдзелу ў еўрапейскіх спаборніцтвах у маючых адбыцца сезонах. „Марсель” па выніках датэрмінова завяршыўся сезону Лігі 1 заняў другое месца і гарантаваў сабе права ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў.