Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на US Open



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, у якой няўдала складваецца сезон, паспяхова стартавала на адкрытым чэмпіянаце ЗША. У стартавым паядынку Сасновіч (на сёння 46-я ракетка свету) перамагла менш ведамую амерыканку Джэніфер Брэдзі (67-я ракетка планеты). Паядынак склаўся няпроста, так што спатрэбіўся трэці сет, у якім перавага беларускі ўжо не выклікала сумневу. 

Агульны лік сустрэчы па партыях такі: 6:1, 4:6, 6:0.

Наступнай суперніцай Сасновіч стане прадстаўніца Туніса  Онс Джабір (62-ы нумар жаночай тэніснай асацыяцыі), якая ў першым крузе досыць сенсацыйна адолела больш рэйтынгавую францужанку Каралін Гарсія (27-ы нумар) – 7:6, 6:2. 

Беларускае Радыё Рацыя