Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Дубаі



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку турніру катэгорыі «Прэм’ер» у Дубаі. У паядынку 3-га круга кваліфікацыі беларуска, якая займае 114-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах румынку Ану Багдан, у якой 91-я пазіцыя, – 6:4, 7:6 (7:4). У асноўнай сетцы выступіць яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13-ы нумар рэйтынгу WTA), якая ў першым раўндзе будзе супернічаць з грэцкай тэнісісткай Марыяй Сакары (21).

УЕФА заснаваў узнагароду найлепшаму гульцу матчу ў Лізе чэмпіёнаў

УЕФА заснаваў узнагароду найлепшаму гульцу матчу ў Лізе чэмпіёнаў, якая будзе ўручацца футбалістам у плэй-оф пачынаючы з сустрэч 1/8 фіналу. Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі. Вызначаць лаўрэатаў прэміі будуць тэхнічныя назіральнікі УЕФА, якія будуць прысутнічаць на стадыёнах.

Барыс Пухоўскі ўзначаліў спіс бамбардзіраў Лігі чэмпіёнаў

Распасоўнік зборнай Беларусі і ўкраінскага «Матора» Барыс Пухоўскі ўзначальвае спіс бамбардзіраў Лігі чэмпіёнаў. Пасля дванаццаці тураў у актыве Барыса 68 мячоў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт БФГ. На другім месцы – Уладзіслаў Астраўшка з «Еўрафарма» (65 мячоў). На трэцяй пазіцыі – Цімур Дзібіраў з «Вардара» (62 мяча).

Клубы, якія не адпусцяць гульцоў у зборную Беларусі, пазбавяцца дзяржпадтрымкі

Міністр спорту Сяргей Кавальчук заявіў, што клубы, якія не адпусцяць гульцоў у зборную Беларусі на таварыскія матчы з камандамі Узбекістана і Балгарыі, пазбавяцца дзяржаўнай падтрымкі. Пра гэта інфармуе by.tribuna.com са спасылкай на аднаго з удзельнікаў сустрэчы. Раней берасцейскае «Дынама», БАТЭ і салігорскі «Шахцёр» адмовіліся адпускаць сваіх футбалістаў у размяшчэнне зборнай Беларусі, так як збор нацыянальнай каманды павінен адбыцца ў даты, не рэгламентаваных ФІФА.

16 красавіка зборная Беларусі будзе змагацца з бельгійкамі, 17-га – з аўстралійкамі

Стаў вядомы расклад фіналу тэніснага Кубка федэрацыі, які пройдзе ў Будапешце. З 14 па 17 красавіка адбудуцца гульні групавога этапу. Каманда Беларусі трапіла ў групу «В», дзе 16 красавіка ў ранішнюю сесію згуляе з камандай Бельгіі, а ў пятніцу, 17 красавіка, таксама раніцай зборная пазмагаецца з камандай Аўстраліі. Пра гэта паведамляе tennis.by.

Менскае «Дынама» ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ паспрабуе адолець ЦСКА

Хакеісты менскага «Дынама» паспрабуюць выйграць у хатнім матчы чэмпіянату КХЛ маскоўскі ЦСКА. Матч пачнецца ў 19.10. Зубры «прайгралі апошнюю сустрэчу екацярынбургскаму »Аўтамабілісту«. Менскі клуб займае перадапошняе (11-е месца) у Заходняй канферэнцыі. На рахунку» Дынама «37 ачкоў за 57 супрацьстаянняў (13 перамог і 44 паразы). ЦСКА займае першае месца.

Беларускае Радыё Рацыя