Аляксандра Сасновіч прайграла на турніры ў Мадрыдзе
Аляксандра Сасновіч прайграла на турніры катэгорыі „Прэм’ер” у Мадрыдзе. Беларуская тэнісістка не змагла выйсці ў 1/8 фіналу, у другім раўндзе яна саступіла Анэт Контавейт з Эстоніі ў трох сэтах — 2:6, 6:4, 2:6. Сасновіч у рэйтынгу WTA займае 58-е месца, яе суперніца — 29-е.
Раней з турніру ў іспанскай сталіцы выбылі беларускі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.
Паводле БелТА