Аляксандра Сасновіч у асноўнай сетцы Australian Open
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (116-я ракетка свету) прабілася ў асноўны турнір „Australian Open”. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі традыцыйна пройдзе ў Мельбурне (прызавы фонд складзе 50 мільёнаў аўстралійскіх даляраў).
У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Сасновіч адолела прадстаўніцу Кітая Фаньчжоу Лю (141-ы нумар СТА). Лік па партыях – 6:4, 6:0 на карысць беларускі.
Беларускае Радыё Рацыя