Аляксандра Сасновіч удала стартавала на турніры ў Пекіне
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (32-я ракетка свету) удала стартавала на турніры ў Пекіне. У матчы 1/32-й фіналу яна ўпэўнена перамагла больш рэйтынгавую румынку Міхаэлу Бузарнэску (24-ы нумар класіфікацыі) – 6:3, 6:1.
У 1/16-й фіналу Сасновіч сустрэнецца з чэшкай Каралінай Плішкавай (7-я ракетка свету).
Прызавы фонд турніру складае ажно 8 285 274 даляры.
Апублікаваны новы рэйтынг WTA. Першай ракеткай Беларусі застаецца Арына Сабаленка, якая ўзнялася ажно на 16-е месца. Сасновіч засталася на сваёй пазіцыі. Вікторыя Азаранка з 54-га перамясцілася на 55-е месца, а Вера Лапко ўзнялася з 64-й на 60-ю прыступку класіфікацыі.
Беларускае Радыё Рацыя