Аляксандра Сасновіч увайшла ў топ-50
Першая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч, пасля дастаткова паспяховага для сябе Australian Open, істотна ўзнялася ў рэйтынгу сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі. З 56-га месца яна перамясцілася на 46-ю пазіцыю.
Іншая беларуска – Арына Сабаленка – фактычна захавала свой статус, узняўшыся толькі на адну прыступку – цяпер яна 65-я ракетка свету.
У сотцы больш беларусак няма. Вера Лапко зараз на 133 месцы, а Вікторыя Азаранка, якая даўно не выступае, на 208-ым.
Першай ракеткай свету пасля адкрытага чэмпіянату Аўстраліі стала Караліна Вазняцкі з Даніі. У першай дзясятцы мацнейшых тэнісістак свету прадстаўніцы 9 краін.
Беларускае Радыё Рацыя