Аляксандра Сасновіч зноў у першай сотні сусветнага тэніснага рэйтынгу



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч зноў увайшла ў топ-100 рэйтынгу WTA.

У абноўленым сусветным рэйтынгу Сасновіч паднялася на 5 пазіцый і займае цяпер 97-е месца, маючы 630 ачкоў. Ушчыльную да першай сотні наблізілася яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка, якая на мінулым тыдні дайшла да паўфіналу турніру ў Ташкенце. Яна знаходзіцца на 101-м радку, набраўшы 614 балаў. Вера Лапко займае 189-е месца, Вікторыя Азаранка на 200-й пазіцыі.

У першай дзясятцы жаночага рэйтынгу адбыліся невялікія перастаноўкі – латвійская тэнісістка Алена Астапенка з 10-га месца паднялася на 8-е, расіянка Святлана Кузняцова апусцілася на 9-ю пазіцыю, славачка Дамініка Цыбулкава знаходзіцца на 10-м месцы.

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) – 6245 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) – 5645,

3. Эліна Світоліна (Украіна) – 5640,

4. Караліна Плишкова (Чэхія) – 5605,

5. Вінус Уільямс (ЗША) – 4652,

6. Каралін Вазняцкі (Данія) – 4640,

7. Ёхана Конта (Вялікабрытанія) – 4435,

8. Алена Астапенка (Латвія) – 4130,

9. Святлана Кузняцова (Расія) – 4415,

10. Дамініка Цыбулкава (Славакія) – 3330.

Першая дзясятка мужчынскага рэйтынгу засталася ранейшай:

1. Рафаэль Надаль (Іспанія) – 9465,

2. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) – 7505,

3. Эндзі Марэй (Вялікабрытанія) – 6790,

4. Аляксандр Звераў (Германія) – 4310,

5. Марын Чыліч (Харватыя) – 4155,

6. Новак Джокавіч (Сербія) – 4125,

7. Дамінік Цім (Аўстрыя) – 3925,

8. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) – 3575,

9. Стэн Ваўрынка (Швейцарыя) – 3540,

10. Пабла Карэна Буста (Іспанія) – 2855.

Лепшы з беларусаў – Ягор Герасімаў, які мае 460 ачкоў і знаходзіцца на 125-м месцы.

У парным рэйтынгу ветэран беларускага тэніса Максім Мірны займае 56-е месца.

belta.by