Аляксандра Сасновіч выбыла з US Open
Беларуска Аляксандра Сасновіч не здолела прайсці стадыю 1/32 фіналу на адкрытым чэмпіянаце ЗША. У другім крузе яна саступіла прадстаўніцы Аўстраліі Эшлі Барці ў дзвюх партыях. Лік па сетах такі 1:6, 6:7 (7). Як вынікае з яго першую партыю беларуска праваліла ўшчэнт. У другой назіралася ўпартае змаганне, але на тай-брэку Сасновіч усё ж саступіла і пакідае амерыканскія корты.
Такім чынам у адзіночных дарослых разрадах US Open беларусаў больш няма.
Беларускае Радыё Рацыя
