Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гдыні
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-250 у польскай Гдыні. У паядынку першага раўнда беларуска, якая займае 87-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла польскую тэнісістку Вераніку Базак – 3:6, 6:1, 6:2. У матчы за выхад у чвэрцьфінал беларуска згуляе з украінкай Кацярынай Казловай. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (126) у 1/16 фіналу сустрэнецца з прадстаўніцай Нямеччыны Тамарай Корпач (162).
Нападнік БАТЭ Максім Скавыш перайшоў у салігорскі „Шахцёр”
Нападнік барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Максім Скавыш перайшоў у склад чэмпіёна Беларусі салігорскага „Шахцёра”. У мінулым сезоне Скавыш, якому цяпер 31 год, стаў найлепшым футбалістам Беларусі і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 19 мячоў. У гэтым годзе ён дзевяць разоў забіваў у браму сапернікаў барысаўчан.
Галкіпер Арсень Забродскі, якому споўнілася 18 гадоў, заключыў трохгадовы кантракт з „Тарпеда”-БелАЗ. Выхаванец ФК „Менск” раней выступаў за ФШМ, „Энергетык”-БДУ і Акадэмію футбола БФФ, гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта жодзінскага клуба.
Скі-альпінізм ўключылі ў праграму Алімпійскіх гульняў 2026 года
Скі-альпінізм уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў 2026 года, якія пройдуць у Італіі. Рашэнне прынята на 138-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта. На Гульнях будуць разыграны пяць камплектаў узнагарод. Скі-альпінізм – гэта праходжанне на лыжах натуральнага горнага маршруту з уздымам і спускам. Від спорту быў прадстаўлены на юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2020 года Лазане.
Таксама Міжнародны алімпійскі камітэт на сесіі ў Токіо прагаласаваў за прызнанне шасці міжнародных спартовых федэрацый: Міжнароднага саюза чырлідзінга (ICU), Міжнароднай федэрацыі асацыяцый муай-тай (IFMA), Міжнароднай федэрацыі самба (FIAS), Міжнароднай федэрацыі айсштокспорта (IFI), Сусветнай асацыяцыі арганізацый кікбоксінга (WAKO) і Сусветнай федэрацыі Лакрос (WL).
Беларускае Радыё Рацыя