Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (100-ы нумар рэйтынгу) у трэцім раўндзе прэстыжнага турніру ў Індыян-Уэлсе перамагла былую першую ракетку свету, тытулаваную румынку Сімону Халеп (на сёння 17-я ракетка свету). Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Сасновіч перамагла ў цяжкім змаганні за два сэты – 7:5, 6:4.

У 1/8-й фіналу Сасновіч сустрэнецца з іншай беларускай – Вікторыяй Азаранкай (32-я ракетка свету). Азаранка сваім парадкам з такім жа лікам 7:5, 6:4 перамагла на папярэдняй стадыі чэшку Петру Квітаву.  

Беларускае Радыё Рацыя