Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Кліўлендзе
Беларуская тэнісістка 68-ы нумар сусветнага рэйтынгу Аляксандра Сасновіч прабілася ў другі раунд турніру катэгорыі WTA-250 у амерыканскім Кліўлендзе з прызавым фондам 271 тысяч даляраў. Сёння ў 1/16 фіналу беларуска адолела ў трохсеткавым паядынку амерыканскую тэнісістку Эму Навара (57) – 3:6, 6:4, 7:5. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 5 хвілін. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Сасновіч сустрэнецца з расейскай тэнісісткай Кацярынай Аляксандравай. Спаборніцтвы ў Кліўлендзе завершацца 26 жніўня.
Мікалай Галяк упершыню ў кар’еры стаў другой ракеткай Беларусі
25-гадовы тэнісіст узняўся з 724-га месца ў рэйтынгу АТП на 575-е. Ён пазбавіў статус другой ракеткі краіны Аляксандра Згіроўскага. Лепшым беларускім тэнісістам застаецца Ілля Івашка: ён у актуальнай табліцы апусціўся з 96-га на 99-е месца. Лідэрства ў рэйтынгу АТП захоўвае Карлас Алькарас. Новак Джокавіч наблізіўся да іспанца пасля перамогі ў Цынцынаці. Тройку лідэраў замыкае Данііл Мядзведзеў.
Якаб Чабашак стаў гульцом „Менска”
32-гадовы славенскі баскетбаліст і сталічны клуб падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве да заканчэння гульнявога сезона, паведамляе прэс-служба мінчан. Двухметровы Якаб гуляе на пазіцыі нападніка. Першым прафесійным клубам Чабашэка ў 2006 годзе стаў славенскі „Parklji Bezigrad”, дзе форвард правёў 6 сезонаў. У наступным славенец гуляў у клубах Славеніі, Бельгіі, Італіі. Мінулы сезон Якаб правёў у румынскім клубе „CSM Constanta”. Сярэдняя статыстыка форварда ў 26 матчах склала 11.2 ачка, 4.5 падбора, 2.2 перадачы, 1.0 перахоп за 29 хвілін на паркеце. З 2007 года Якаб выступаў за маладзёжныя зборныя Славеніі розных узростаў. За нацыянальную зборную сваёй краіны Чабашэк дэбютаваў у 2018 годзе.
«Дынама Берасце» абыграла мазырскую «Славію»
У паядынку 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе мазырская «Славія» саступіла берасцейскаму «Дынама» на сваім полі з мінімальным лікам 0:1. Аўтарам адзінага забітага гола ў матчы стаў навічок «бела-сініх» кенійскі футбаліст Джозэф Лапага на 21-й хвіліне. Нягледзячы на гэты гол гаспадары поля глядзеліся крыху цікавей за свайго суперніка і нават маглі сысці ад паразы ў матчы, аднак малдаўскі нападнік «Славіі» Андрэй Кобет не здолеў рэалізаваць адзінаццаціметровы ўдар, адправіўшы мяч міма правай штангі брамы Міхаіла Казакевіча. Па выніках сустрэчы мазырская „Славія” засталася з 25-цю набранымі ачкамі на 5-м радку, а берасцейскае „Дынама” з 16-ю ачкамі ўзнялося на 10-е месца ў турнірнай табліцы Вышэйшай лігі Беларусі па футболе.
Мбапэ блізкі да падаўжэння кантракту з «ПСЖ»
Нападнік «ПСЖ» Кіліян Мбапэ блізкі да падаўжэння кантракту з клубам, паведамляе The Times. Указана, што прэзідэнт клуба Насер Аль-Хелаіфі і сам футбаліст і яго прадстаўнікі доўга вялі перамовы і набліжаюцца да кампрамісу. Цяперашні кантракт дзейнічае да лета 2024 года. Новае пагадненне будзе разлічана да 2025 года. Кантракт можа быць працягнуты, калі там будзе прадугледжана клаўсула пры яго скасаванні. Указана, што «ПСЖ» хоча атрымаць за яго каля 180 мільёнаў еўра. Раней паведамлялася, што гулец можа перайсці ў «Рэал». З-за канфлікту з клубам 24-гадовы Мбапэ прапусціў матч 1-га тура Лігі 1 з «Лар’янам», які скончыўся нулявой нічыёй. Затым ён згуляў супраць «Тулузы», матч скончыўся 1:1, а Мбапэ вызначыўся голам.
Месі стаў самым тытулаваным футбалістам у свеце
Аргенцінскі нападнік „Інтэр Маямі” Ліянэль Месі стаў самым тытулаваным футбалістам у свеце. Раней гэтае званне насіў бразільскі абаронца Дані Алвес. У складзе „Інтэр Маямі” Месі стаў уладальнікам Кубка ліг. Гэта 44-ы трафей футбаліста.
Беларускае Радыё Рацыя