Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Сан-Дыега



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-500 у амерыканскім Сан-Дыега з прызавым фондам 780 тысяч даляраў.  

У першым раундзе адзіночнага разраду беларуска, якая займае 102-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсэтавым паядынку 15-ю ракетку планеты – алімпійскую чэмпіёнку Белінду Бенчыч са Швейцарыі – 6:3, 3:6, 6:2. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Сасновіч сустрэнецца з амерыканкай 61-ым нумарам сусветнага рэйтынгу Эмай Навара. Турнір у Сан-Дыега завершыцца 16 верасня.

Канстанцін Валочка камандзіраваны ў фарм-клуб

18-гадовы абаронца адправіўся ў размяшчэнне „Дынама-Шыннік”. Са старту сезона Валочка паспеў правесці дэбютны матч у КХЛ і запісаў у свой актыў галявы пас, зазначае прэс-служба „зуброў”.

У матчы другой лігі чэмпіянату Беларусі на поле выйшаў 68-гадовы гулец

Цікавы эпізод здарыўся ў матчы фінальнага этапа Гарадзеншчыны, дзе ў мінулую нядзелю „Смаргонь-2” прымала „Масты” (0:1). У складзе гаспадароў на замену на 84-й хвіліне выйшаў Сяргей Новік. Справа ў тым, што абаронцу – 68 гадоў! Ён нарадзіўся 24 чэрвеня 1955 г., заўважыў football.by. Перш у гэтым сезоне Новік (дарэчы, нараджэнец Смаргоні) двойчы трапляў у заяўку клуба з роднага горада на матчы трэцяга дывізіёна, аднак на поле не выходзіў.

«Баварыя» гатова адпусціць Нагельсмана ў зборную Германіі без кампенсацыі з боку Нямецкага футбольнага саюза

Былы галоўны трэнер «Баварыі» Юльян Нагельсман – асноўны прэтэндэнт на пасаду ў зборнай Германіі, паведамляе Sky Sport. Нямецкі футбольны саюз яшчэ не кантактаваў ні са спецыялістам, ні з «Баварыяй», якая да гэтага часу мае кантракт з Нагельсманам. Мюнхенскі клуб хацеў бы атрымаць кампенсацыю за пераход Юліяна, але разумее, што ў саюза няма дастаткова сродкаў для гэтага. Была інфармацыя аб 10-15 млн еўра. «Баварыя» гатова адпусціць Нагельсмана ў зборную, не патрабуючы кампенсацыю, каб вызваліцца ад выплаты зарплаты былому галоўнаму трэнеру каманды.

Паведамлялі, што іншы прэтэндэнт на пасаду трэнера зборнай Германіі – Матыяс Замер. Замер не працаваў трэнерам з 2005 года, калі пакінуў «Штутгарт». З 2018 года ён займае пасаду дарадцы кіраўнікоў «Барусіі» Дортмунд.

НБА плануе прыняць новыя правілы па адпачынку зорных гульцоў – за парушэнне штраф ад 100 тысяч да 1 млн даляраў

Чакаецца, што НБА прыме больш строгія правілы і пакаранні, каб абмежаваць адпачынак зорных гульцоў падчас матчаў, якія транслююцца па нацыянальным тэлебачанні, а таксама на перадсезонных турнірах, паведамілі крыніцы ESPN. Камітэт па спаборніцтвах НБА рэкамендаваў план, які, як чакаецца, рада кіраўнікоў лігі зацвердзіць у сераду. Гэта дазволіць штрафаваць каманды на 100 000 даляраў за першае парушэнне, 250 000 даляраў за паўторнае парушэнне і на 1 млн даляраў больш за папярэдні штраф. Пад вызначэнне зорнага гульца трапляюць удзельнікі трох апошніх матчаў усіх зорак НБА або баскетбалісты, якія трапілі ў сімвалічныя пяцёркі за тры мінулы сезон. НБА прадаставіць некалькі «задавальняючых» сітуацый, якія апраўдваюць пропуск матчаў. Ліга будзе дазваляць загадзя зацверджаныя пропускі матчаў гульцамі, узрост якіх складае 35 гадоў ці старэйшых, або іх кар’ерная «нагрузка» складае 34 000 хвілін у рэгулярным чэмпіянаце або 1000 праведзеных матчаў за кар’еру.

Беларускае Радыё Рацыя