Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8-ю Ўімблдонскага турніру



Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8-ю Ўімблдонскага тэніснага турніру. На стадыі 1/16-й фіналу беларуска (50-ы нумар рэйтынгу) ўпэўнена адолела прадстаўніцу Аўстраліі Дар’ю Гаўрылаву (25-ю ракетку свету).

Для афармлення вікторыі Сасновіч спатрэбіліся 1 гадзіна 18 хвілін і два сеты – 6:3, 6:1.

Далей беларуская тэнісістка пазмагаецца з 12-й сеянай на турніры – прадстаўніцай Латвіі Аленай Астапенкай.

Беларускае Радыё Рацыя