Аляксандра Сасновіч выйшла ў 3-і круг Australian Open
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч упершыню ў сваёй кар’еры выйшла ў 3-і круг турніраў Grand Slam.
На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Сасновіч надзвычай упэўнена перамагла ў другім раўндзе, фактычна „не заўважыўшы” сваю больш рэйтынгавую апанентку. Аляксандра (на сёння 56-я ракетка свету) адолела 30-ю – прадстаўніцу Харватыі – Мір’яну Лючыч-Бароні. Беларусцы для афармлення вікторыі спатрэбілася толькі 16 геймаў – 6:3, 6:1 па партыях.
У 3-ім крузе турніру суперніцай Сасновіч будзе 8-я сеяная – францужанка Каралін Гарсія.
Беларускае Радыё Рацыя