Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў ЗША



Тэнісістка Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША). Беларуска, якая займае 100-е месца ў рэйтынгу WTA, упэўнена разабралася з калумбійкай Марыяй Асорыё Серана (71-е месца) – 6:0, 6:4. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка стартуе з 1/32 фіналу. Яе апанэнтка – Магда Лінет з Польшчы. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (N 101 АТП) у першым раўндзе турніру сустрэнецца з амерыканцам Крыстаферам Юбэнксам.

Юнацкая зборная Беларусі саступіла венграм у кваліфікацыі да ЧЕ па футболе

Юнацкая зборная Беларусі (U-19) саступіла супернікам з Венгрыі ў матчы кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату Еўропы – 1:2. У яшчэ адным матчы групы аўстрыйцы абыгралі эстонскую каманду – 4:0. Наступную гульню беларусы правядуць са зборнай Аўстрыі. 

Пераход Раналду павялічыў кошт акцый „МЮ” на € 650 млн

Пасля пераходу форварда Крышціяну Раналду з „Ювентуса” ў „Манчэстар Юнайтэд” кошт акцый англійскага клуба павялічыўся на € 650 млн, паведамляе The Sun. Пераход 36-гадовага Крышціяну дазволіў яму забрацца на першы радок самых высокааплатных футбалістаў па версіі Forbes. У сезоне-2021/2022 Роналду павінен зарабіць € 106,6 млн.

Міжнародны саюз біятланістаў прызнаў вакцыну „Спутнік V”

Міжнародны саюз біятланістаў (Ібу) прызнаў вакцыну „Спутнік V”, што можа пазбавіць прышчэпленых ёю спартоўцаў, трэнераў і іншых прадстаўнікоў каманд ад неабходнасці здаваць тэсты на новую каронавірусную інфекцыю падчас спаборніцтваў. Ібу таксама прызнаў іншыя вакцыны, афіцыйна ухваленыя ў краінах, якія прадстаўлюць біятланісты.

Беларускае Радыё Рацыя