Аляксандра Сасновіч згуляе з 15-гадовай Люсі Гаўлічкавай на турніры ў Празе
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (119-ы нумар рэйтынгу WTA) пасля выступу на турніры ў італьянскім Палерма стартуе ў кваліфікацыі спаборніцтваў у Празе.
У першым паядынку суперніцай беларускі будзе 15-гадовая чэшская тэнісістка Люсі Гаўлічкава. На турніры ў Палерма беларуска таксама стартавала з кваліфікацыі, а затым дабралася да чвэрцьфіналу, дзе саступіла на двух тай-брэйках 15-й ракетцы свету Петры Марціч з Харватыі – 6:7 (5:7), 6:7 (3:7).
Віталь Лісаковіч перайшоў у маскоўскі „Лакаматыў”
Беларускі форвард Віталь Лісаковіч падпісаў кантракт з маскоўскім „Лакаматывам”. У расейскім клубе гулец будзе выступаць пад 88-м нумарам. Аб трансферы экс-гульца „Шахцёра” абвясціла прэс-служба „чыгуначнікаў”. Пагадненне разлічана на чатыры гады. Раней паведамлялася, сума трансферу складзе 1,1 млн еўра.
Маўрыцыа Сары пакінуў „Ювентус”
Галоўны трэнер „Ювентуса” Маўрыцыа Сары пакінуў каманду. Пра гэта паведамляе прэс-служба. „Спецыяліст вызвалены ад займаемай пасады. Клуб хацеў бы падзякаваць трэнера за тое, што ён упісаў новую старонку ў гісторыю” Ювентуса „, гаворыцца ў паведамленні. „Ювентус” вылецеў з Лігі чэмпіёнаў на стадыі 1/8 фіналу.
У клубах КХЛ зафіксавана 53 пацверджаныя выпадкі каронавіруса
Прэзідэнт КХЛ Аляксей Марозаў распавёў пра зафіксаваныя выпадкі каронавіруса ў гульцоў. „На 6 жніўня ў нас у клубах 53 хворых на каронавірус. Гэта афіцыйна пацверджаныя выпадкі, пяцёра ўжо ачунялі”, – цытуе Марозава „Р-Спорт”. Старт новага сезона запланаваны на 2 верасня – „Ак Барс” і ЦСКА разыграюць Кубак Адкрыцця.
Хатні матч „Жлобіна” праходзіць без гледачоў
8 жніўня ў Жлобіне праходзіць матч чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі. У госці да мясцовай каманды завітаў „Бумпром”. Як паведамляе клубная прэс-служба, гульня пройдзе без гледачоў. Прычыны такога рашэння не пазначаны.
У матчы 14-га тура другой лігі чэмпіянату Беларусі магілёўскі „Днепр” прымае „СМІаўтатранс”. Як перадае прэс-служба, гульня адбываецца не на стадыёне „Спартак”, а ў футбольным манежы. Раней БФФ на больш позні тэрмін перанесла сталічныя гульні вышэйшай лігі 21-га тура чэмпіянату Беларусі.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя